Пацыентам з парушэннем функцый перамяшчэння і зроку, якія прыводзяць да немагчымасці перамяшчацца або арыентавацца без дапамогі пры наведванні бальніцы і ў адсутнасці суправаджэння, у ўстанове «6-я гарадская клінічная бальніца» аказваецца сітуацыйная дапамога.
Пры ўзнікненні патрэбы ў дадзенай дапамозе пры наведванні бальніцы пацыенту неабходна пакінуць папярэднюю заяўку, патэлефанаваўшы па тэлефоне (17)245-10-01 і паведаміць наступныя звесткі:
- Прозвішча, імя, імя па бацьку;
- адрас пражывання, нумар кантактнага тэлефона;
- дату і мэту наведвання бальніцы;
- характар і аб'ём патрабуемай сітуацыйнай дапамогі (з улікам наяўных парушаных функцый);
Пры неабходнасці ўдакладнення дадатковых дадзеных, з пацыентам звяжуцца па паказаным кантактным тэлефоне.