19 чэрвеня 2025 года перад работнікамі ААТ "Белсувязьбуд" з дакладам на тэму "Донарства крыві" выступіў Барыс Гольдынберг - к.м.н., загадчык аддзялення арганізацыі вытворчай і клінічнай трансфузіялогіі Гарадскога цэнтра трансфузіялогіі ўстановы аховы здароўя "6-я гарадская клінічная бальніца".
Закрануты пытанні парадку прыёму донараў крыві, яе кампанентаў, супрацьпаказанні да донарства, а таксама асноўныя напрамкі дзейнасці Гарадскога цэнтра трансфузіялогіі 6-й бальніцы.
Пасля заканчэння выступлення дадзены грунтоўныя адказы на пытанні, якія паступілі.