Поўная інфармацыя
Макаенка Андрэй Валянцінавіч, урач-траўматолаг-артапед траўматолага-артапедычнага аддзялення №3. У 2009 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Лечебное дело». З 01.08.2009 па 30.06.2010 праходзіў інтэрнатуру па спецыяльнасці «Хірургія» на базе ўстановы аховы здароўя «Бальніца экстранай медыцынскай дапамогі» г. Віцебска. Пасля заканчэння інтэрнатуры з 01.08.2010г. па 01.08.2012г. працаваў на пасадзе ўрача-хірурга ў Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы Віцебскай вобласці. З 10.09.2012г. працаваў на пасадзе ўрача-траўматолага-артапеда ў прыёмным аддзяленні Мінскага гарадскога клінічнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі установы аховы здароўя «6-я гарадская клінічная бальніца» г. Мінска. З 21.06.2021 і па цяперашні час працую на пасадзе ўрача-траўматолага-артапеда 3-яго траўматолага-артапедычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «6-я гарадская клінічная бальніца» г. Мінска. 05.06.2015 рашэннем кваліфікацыйнай камісіі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Макаенку А.В. была прысвоена другая кваліфікацыйная катэгорыя па кваліфікацыі ўрач. 28.06.2017 рашэннем кваліфікацыйнай камісіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Макаенку А.В. была прысвоена першая кваліфікацыйная катэгорыя па кваліфікацыі ўрач. З 01.09.2015г. па 31.08.2018г. праходзіў клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «траўматалогія і артапедыя» на кафедры траўматалогіі і артапедыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт». У лютым 2023 года рашэннем кваліфікацыйнай камісіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Макаенку А.В. была прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя па кваліфікацыі ўрач. З 21.06.2021 г. і па цяперашні час працую на пасадзе ўрача-траўматолага-артапеда 3-яго траўматолага-артапедычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «6-я гарадская клінічная бальніца» г. Мінска. Напрамак дзейнасці - захворванні і пашкоджанні плечавога сустава