Поўная інфармацыя
Урач-акушэр-гінеколаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Скончыў «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі універсітэт» у 1993 г. У 1996 г. скончыў клінічную ардынатуру па акушэрстве-гінекалогіі Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта. З 2008 года прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя. Неаднаразова праходзіў курсы павышэння кваліфікацыі на базе БелМАПА, уключаючы курсы па УЗ-дыягностыцы. Аўтар і сааўтар 19 друкаваных навуковых работ у айчынных і замежных выданнях. Аказвае экстраную медыцынскую дапамогу па акушэрска-гінекалагічнай службе. Стаж працы па спецыяльнасці 30 гадоў.