Пацыентка І., 53 гадоў, звярнулася з скаргамі на боль у левым каленным суставе пасля няўдалага падзення два дні таму. З анамнезу: дзесяць гадоў таму частковы разрыў пярэдняй крыжападобнай звязкі на гэтым жа калене. Пасля агляду траўматолага і МРТ левага каленнага сустава дыягназ: Частковы разрыў пярэдняй крыжападобнай звязкі. Умераны сінавіт. Кіста Беккера. Тэнасіновіт, тэнадынапатыя сухажылляў «гусінай лапкі».
Пасля праходжання кансультацыі фізіятэрапеўта пацыентка атрымала комплекснае лячэнне ў аддзяленні фізіятэрапіі, якое ўключала ў сябе: крыятэрапію на апараце СryoAir , магнітатэрапію на апараце Ортаспок, СМТ і УЗ-тэрапію на апараце BTL-300 , масаж ніжніх канечнасцей, рэфлексатэрапію і кінезіатэйпаванне.
Улічваючы механізмы дзеяння вышэйпералічаных працэдур, клінічную карціну, індывідуальныя асаблівасці пацыенткі быў распрацаваны комплексны план лячэння, які ўключаў у сябе камбінацыю розных метадаў, іх паслядоўнасць і працягласць.
На фоне праводзімай тэрапіі і добраму адказу на лячэнне ўжо да 3-4 дня значна паменшыліся больныя адчуванні ў левым каленным суставе. Па заканчэнні курса скаргаў пацыентка не прад'яўляе.