Інфармацыя аб умовах і парадку атрымання псіхіятрычнай, псіхатэрапеўтычнай і псіхалагічнай дапамогі ахвярам хатняга, у тым ліку сексуальнага гвалту.
Псіхіятрычная дапамога даросламу насельніцтву г. Мінска аказваецца МГКЦ псіхіятрыі і псіхатэрапіі, якое з'яўляецца спецыялізаванай лячэбнай установай 3-га ЎЗРОЎНЮ, якое аказвае псіхіятрычную, псіхатэрапеўтычную і псіхалагічную, дапамогу ў амбулаторных, стацыянарных умовах і ўмовах аддзяленняў дзённага знаходжання.
Псіхіятрычная дапамога дзіцячаму насельніцтву аказваецца ўстановай аховы здароўя «Мінскі гарадскі клінічны цэнтр дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі» (далей — МГКЦ дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі), якое з'яўляецца спецыялізаванай лячэбнай установай 3-га ўзроўню, якое аказвае псіхіятрычную, псіхатэрапеўтычную і псіхалагічную дапамогу ў амбулаторных умовах і ўмовах аддзяленняў дзённага знаходжання,
Псіхіятрычная (псіхатэрапеўтычная, псіхалагічная) дапамога даросламу насельніцтву можа быць аказана ананімна.
Кожны жыхар г. Мінска можа самастойна звярнуцца:
за псіхіятрычнай дапамогай даросламу насельніцтву — у МГКЦ псіхіятрыі і псіхатэрапіі па адрасе г. Мінск, вул. Бехцерава 5, у працоўныя дні з 8,00 да 20.00, у суботу з 9.00 да 15.00. З графікам работы можна пазнаёміцца на сайце mgkpd.by ці па тэлефоне +375 (17) 399-24-07;
за псіхатэрапеўтычнай і псіхалагічнай дапамогай даросламу насельніцтву — у паліклініку па месцы абслугоўвання ці Гарадскі цэнтр пагранічных станаў (г. Мінск, вул. Мендзялеева, 4). Пазнаёміцца з графікамі работы лекараў-псіхатэрапеўтаў і псіхолагаў, а таксама нумарамі тэлефонаў псіхатэрапеўтычных і псіхалагічных кабінетаў можна па тэлефоне 351-61-74 ці на сайце МГКЦ псіхіятрыі і псіхатэрапіі: www.mgkpd.by.
за псіхіятрычнай (псіхатэрапеўтычнай, псіхалагічнай) дапамогай дзіцячаму насельніцтву — у МГКЦ дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі па адрасах г. Мінск, вул. Я. Лучыны, 6-1н і вул. Адзінцова 63 корп. 2, у працоўныя дні з 8.00 да 20.00, у суботу з 9.00 да 15.00 (па адрасе г. Мінск, вул. Я.Лучыны, 6-1 н). З графікам работы можна пазнаёміцца на сайце lpudppnd@mail.belpak.by і па тэлефонах: рэгістратура па адрасе г. Мінск вул. Я.Лучыны, 6: +375-17-320-88-71 рэгістратура па адрасе г. Мінск вул. Адзінцова, 63 корп. 2: +375-17-397-37-15.
Пры звароце неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт, свеццельства аб нараджэнні, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, ідэнтыфікацыйная карта, іншыя біяметрычныя дакументы).
Пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў, можа быць аказана псіхіятрычная дапамога ў стацыянарных умовах:
даросламу насельніцтву — у псіхіятрычных аддзяленнях МГКЦ псіхіятрыі і псіхатэрапіі і ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя» (кантактны тэлефон 8-017-377-80-46);
дзіцячаму насельніцтву — у псіхіятрычным аддзяленні ўстановы аховы здароўя «4-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца» і ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя».
Акрамя таго, кансультатыўную псіхіятрычную дапамогу можна атрымаць падчас стацыянарнага лячэння ў гарадскіх клінічных бальніцах; псіхатэрапеўтычную дапамогу — падчас стацыянарнага лячэння ў гарадскіх клінічных бальніцах і ў гарадскіх паліклініках для абслугоўвання дарослага насельніцтва; псіхалагічную дапамогу ў гарадскіх паліклініках для абслугоўвання дарослага насельніцтва.
КРУГЛАСУТАЧНАЯ ЭКСТРЭННАЯ ПСІХАЛАГІЧНАЯ ДАПАМОГА па тэлефоне «Тэлефон даверу» аказваецца дзіцячаму і даросламу насельніцтву г. Мінска падрыхтаванымі псіхолагамі МГКЦ дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі і МГКЦ псіхіятрыі і псіхатэрапіі:
дзіцячаму насельніцтву — па тэлефонах 8-07-263-03-03 і 8-801-10016-11;
даросламу насельніцтву — па тэлефонах 8-017-352-44-44 і 8-017-30443-70.
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА «МІНСКІ ГАРАДСКІ ЦЭНТР САЦЫЯЛЬНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ СЯМ'І І ДЗЯЦЕЙ» - па аказанні дапамогі, пацярпелым ад хатняга гвалту, г.Мінск, вул.Чабатарова, 6А
кантактныя нумары кругласутачнай крызіснай кансультацыйна-інфармацыйнай тэлефоннай лініі па праблемах сям'і і дзяцей, у тым ліку ў сітуацыі хатняга гвалту:
+375 29 367 32 32; + 375 33 603 32 32.
Больш падрабязную інфармацыю аб дапамозе ў сітуацыі хатняга гвалту можна знайсці на старонцы сайта установы:
https://7ja-by.by/deyatelnost/semya-bez-nasiliya
QR-код «Калі вы пацярпелі ад хатняга гвалту»
спасылка на тэлеграм-бота «NetНасилию.BY» (@nasiliyanetbybot)