Па вызначэнні СААЗ, алкаголікі – гэта «інтэнсіўныя п'яніцы, залежнасць якіх ад алкаголю дасягае такой ступені, што ўзнікаюць відавочныя псіхічныя парушэнні або канфлікты ў іх фізічным і псіхічным здароўі, у іх міжчалавечых адносінах і гаспадарчых функцыях, або яны з'яўляюцца прадромам такога развіцця і таму маюць патрэбу ў лячэнні». Такім чынам, крытэрыямі з'яўляюцца залежнасць і шкода.
Алкагалізм – гэта пастаянна самая вялікая і ўзрастаючая праблема наркаманій. Мужчыны алкагалізуюцца ў 6-7 разоў часцей жанчын. Першы кантакт з алкаголем бывае ў сярэднім у 13 гадоў (з вялікім разбегам).
Узнікненне. Развіццё і распаўсюджванне алкагалізму не мае адзінай прычыны, а вызначаецца сумесным дзеяннем розных умоў узнікнення.
Спачатку трэба разгледзець дзеянне алкаголю, які з'яўляецца не толькі сродкам атрымаць задавальненне, але і псіхафармакалагічным рэчывам з транквілізуючым эфектам. Алкаголь можа падавіць напружанне і страх, дапамагае змагацца з тугою і непрыемным самаадчуваннем, пераадольваць бясонніцу. У многіх людзей, якія п'юць, нават пасля дзясяткаў гадоў вопыту не ўзнікае залежнасці ад алкаголю. Такім чынам, трэба вывучаць пытанні патагенеалагічных фактараў.
Ужыванню алкаголю і прывыканню могуць спрыяць і сацыяльныя фактары: сямейныя традыцыі, грамадскі пласт, прафесіі ці аб'яднанні могуць садзейнічаць злоўжыванню. Устаноўка нашага грамадства ў адносінах да алкаголю адпавядае тыпу дазваляльнай культуры, якая дазваляе ўмеранае ўжыванне алкаголю, не ацэньваючы дастаткова поўна звязанага з гэтым рызыкі.
Не менш важныя індывідуальныя ўмовы пацярпелага, пачынаючы з дзіцячага ўзросту: калі ў сям'і адносіны паміж яе членамі неўпарадкаваныя, бацька – аматар выпіць або алкаголік (а таксама і маці) – гэта можа даць толькі адмоўны прыклад.
Актуальныя цяжкасці і канфлікты часта з'яўляюцца падставай выкарыстаць псіхафармакалагічныя ўласцівасці алкаголю з мэтай знайсці палягчэнне і разрадку.
Развіццё алкагалізму адбываецца па тыпе заганнага кола. У шэрагу выпадкаў устанаўліваецца некалькі заганных колаў. Фармакалагічна прывыканне прыводзіць да павышэння дозы і да праяў сіндрому адмены, які пераадольваецца таксама з дапамогай алкаголю. Псіхалагічна да ўжывання алкаголю схільныя расстройствы настрою і пачуццё незадаволенасці; алкаголь, у сваю чаргу, можа занава спрыяць развіццю падобных пачуццяў і сітуацый. Сацыяльна алкаголік адчувае сябе пад назіраннем і знаходзіць у гэтым падставу для далейшага ўжывання алкаголю.
Працяг і наступствы. Алкагалізм часта не дыягнастуецца. Хаця многія з хворых прыходзяць да ўрача па прычыне алкагалізму, яны не кажуць пра гэта.
Раннія сімптомы алкагалізму: пагаршэнне агульнага стану, скаргі на страўнікавыя і кішачныя расстройствы, расстройствы сну, пазней забыўчывасць, аслабленне патэнцыі, трамшэнне, сутаргі ў ікраножных цягліцах, падрыгванні ў цягліцах.
Алкагольнае паражэнне тычыцца практычна ўсіх сістэм органаў, асабліва характэрны гастрыты і язвавыя хваробы, хваробы печані і падстраўнікавай залозы, кардыяміяпатыі, абменныя і эндакрынныя захворванні, рызыка захворвання ракам (лёгкіх. падстраўнікавай залозы, прамой кішкі).
У псіхічнай сферы хранічнага алкагалізму з'яўляюцца алкагольныя змены асобы: бесклапотна-жывы і супакойны настрой
Знікае, змяняючыся ваганнямі настрою, эгаізмам і бесцырымоннасцю. Многія алкаголікі схільныя да махлярства, несумленнасці, у іх з'яўляецца агіда да працы: таксама многія становяцца крымінальна небяспечнымі.
Да таго ж могуць развіцца вострыя псіхозы. Гэта могуць быць рэакцыі на агідныя жыццёвыя ўмовы.
Сацыяльныя наступствы – гэта інваліднасць, распад сям'і, разводы, дарожныя здарэнні, адняцце вадзіцельскіх правоў, крымінальнасць.
У позніх дзесяцігоддзях жыцця злоўжыванне і залежнасць зніжаюцца. Тым не менш прагноз застаецца неспрыяльным з-за незваротных саматычных ускладненняў, павышанай смяротнасці і лятальнасці.
Прафілактыка. Калі такое цяжкае і частае захворванне, як алкагалізм, распаўсюджваецца далей, то неабходныя папераджальныя мерапрыемствы. Прафілактыка павінна накіроўвацца на барацьбу з традыцыямі і прыніжэннем шкоды выпівак і пачынацца з дзіцячага ўзросту; сёння яны падвержаны гэтай небяспецы з 10-12 гадоў. Гэтая першасная прафілактыка – у асноўным задача педагогаў. Пры гэтым варта акцэнтаваць дзяцей і падлеткаў на небяспеку спажывання любых спіртных напояў у адносінах іх жыццёвых пачуццяў і жыццёвага стылю.
Магчымасці другаснай прафілактыкі складаюцца ў раннім распазнанні і ў раннім лячэнні алкагалізму. Аднак многія алкаголікі пазбягаюць урачоў, а ўрачы нярэдка праглядаюць пачатак алкагольнай залежнасці. Калі не ўзнікае фізічных або сацыяльных ускладненняў, многія хворыя дасягаюць самай глыбокай стадыі хваробы перш чым будуць гатовыя да лячэння. Распазнаць і пераадолець тэндэнцыю супрацьдзеяння пацыентаў – у гэтым задача другаснай прафілактыкі, якая ставіць мэтай стрымліванне развіцця цяжкай стадыі алкагалізму.
Але і пры цалкам выяўленым алкагалізме мае сэнс трэцічная прафілактыка, якая затрымлівае развіццё позніх наступстваў.
Нарэйка Д.І.,
урач-псіхіятр УЗ «6-я ГКБ»